Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ноч снегавеем ахутае душу

Ноч снегавеем ахутае душу,
Ноч напаткае сэрца між зорак…
З ёё адною між стылых калюжын
Крочым у свеце без здрады і боек…

Цягнецца змейкай шлях бела-малочны,
Мінуючы свет, сусветы, жыццё…
Ноч у Снежня калісьці папросіць
Сэрца заснеглае збярэчгчы маё…

Колькі мінула гадоў і світанкаў,
Колькі ты рушыў скрозь боль і адчай..
Заўтра на небе заснежанай згадкай
След застанецца раструшчаных мар…


Верш Ноч снегавеем ахутае душу - Павел Гаспадыніч