Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Калі лісце над крыжам пажоўкне

Калі лісце над крыжам пажоўкне
гэта будзе, напэўна, субота.
дзень, калі ад сусвету ты вольны
і як восень – безабаронны
калі лісце над крыжам змярцвее
то надыйдуць, хутчэй, снегавеі.
дні, дзе холад дарэшты наспее
ў непрабудных абдымках Марфея.
калі лісця над крыжам ня будзе,
груганы завітаюць, не людзі,
да сірочай магілкі што ў смузе
лісцем цісне на вочы, на грудзі…


Верш Калі лісце над крыжам пажоўкне - Павел Гаспадыніч