Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Горкім сном не прысніцца віна

Горкім сном не прысніцца віна –
Не мая, не твая, а чыя?
Як не прыйдзе ніколі вясна,
Не яго, не яе, а чыя?

Памяць ціха стаіць ля вакна –
Не мая, не твая, а чыя?
Нібы Чаша пакутаў без дна,
Не яго, не яе, а чыя?

Цемра плача з відна да відна –
Не мая, не твая, а чыя?
Уцякае скрозь пальцы вада –
Не яго, не яе, а чыя?

Новым днём прывітае зіма –
Не мая, не твая, а чыя?
Неўзабаве ўсё ж прыйдзе вясна –
Для яго, дя яе – Нічыя.


Верш Горкім сном не прысніцца віна - Павел Гаспадыніч