Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Адзіны і самотны

Адізны і самотны, дарога нібы лёс
Віхляе і кружляе нібы паперы стос
Табою не спісаны, аднак чытаць ты мог
Як дагараюць раны нязнаных перамог

Навокал багна стогне пачварай небыцця
Нязнойдзеная мара пражытага жыцця…
І што з таго, што бачна вясёлка па вясне?
Глядзі, усмешкі ззяюць – ды, мусіць, не табе…

Уздымецца гаркота ласкавасцю зямлі
Пакоцяцца як рэха за далягляд дажджы…
І між старых паданняў, дзе спачываюць сны
Нібы сусвет пракляты, да пекла сыдзеш ты…

Згадаецца прад сконам радзіма летасноў
Калі квітнела вішня пад спевы салаўёў
Калі світанак шпарка расою цалаваў
І першае спатканне, духмяны водар траў…

Згадаецца маланкай і знікне па начы…
Адзіны і самотны – табе яшчэ ісці
Выгнаннікам дзяржавы, якая аджыла,
З параненай душою, якая адцвіла…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Адзіны і самотны - Павел Гаспадыніч