Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мая дарагая святыня

Аклiкаюць мяне часта – дзед,
Для Радзiмы застаўся я сынам.
Я пакiнуў салдацкi свой след
Каля Мiнска, Варшавы, Берлiна.

Чую пошум зялёных дуброў
I калосся паспелага жыта.
Прыгадаю палеглых сяброў,
Нiбы куляю сэрца прашыта.

Тут я сеяў, тут я касiў,
Аб тым памяць мая не астыне.
Родны кут! Ты – надзея мая,
дзiвасiл,
I мая дарагая святыня.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Мая дарагая святыня - Паўлюк Прануза