Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Калісьці была я маленькай

Калісьці была я маленькай,
Я верыла ў казкі і сны.
Маленства прайшло, на каленках
Пакінуўшы шрамы адны…

Калісьці была я шчасьлівай.
Кахала, кахалі мяне.
А шчасьце як хвалі: прылівы,
Адлівы… І зноў я на дне…


Верш Калісьці была я маленькай - Паўлінка