Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Твае косы пахнуць летам

Твае косы пахнуць летам…
Чыстым водарам нябёс.
Пахнуць нівай, ліпы кветам,
Лісцем маладых бяроз…

Тваеі рукі хлебам пахнуць…
Соладам чарніцы лесавой
Васількамі, канюшынай пахнуць,
Пахнуць узгоранай зямлёй…

Адчуваю ветра водар,
Каласоў тых смачных пах,
Нівы гладкай дзіўны гонар,
І агонь ў тваіх вачах…

28/09/2009 22:00

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Твае косы пахнуць летам - Паўлік Яравіт