Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вяснушкі

Вяснушкі

Ванюшу-цэлых шэсць гадоў,
І хутка ўжо за парту
Таму ён гэтак ручніком
Свой тварык трэ ўпарта.

Твар ад старання аж гарыць.
І не стрывала маці:
“Ну, колькі можна яго мыць?
Бяжы, чакае брацік”.

Ды слёзы пырснулі з вачэй
Віхрастага Ванюшкі,
І засвяціліся ярчэй
На тварыку вяснушкі.

“Іх не было раней ў мяне,
Хто, мама, так пажартаваў?
Падкраўся ціхенька і ў сне
Мне твар увесь размаляваў?

Зірнула маці на малога:
“Такой бяды…Чаго панік?
Насыпаў зерня залатога
Табе на носік сакавік.

Ён залацінкі дорыць дзецям,
Каб весялей было на свеце.

1986 г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Вяснушкі - Ніна Кавальчук