Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Чорная панна Нясвіжу

Чорная панна Нясвіжу,
Я ліст да цябе пішу.
(Думкамі не пакрыўджу)
Я побач з табою жыву.
У рэальнасці я далёка,
Але ў летуценнях-снах
Мне быць з табой побач лёгка.
Я з будучыні, твой Птах.
Я боль твой у паднябессе
Сабой забяру навек.
Я – кветка былога Палесся,
І я – напаўчалавек.
Пакуты твае да сэрцу:
Я мару кахаць як ты.
Не ведаю ці давядзецца,
Таму і пішу лісты.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Чорная панна Нясвіжу - Ніна Джумава