Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Паэт – не проста кроў

Паэт – не проста кроў,
Разлітая на ране часу.
Паэт – не проста самазабыццё
Душы ў крыштальных формах гукаў.
Паэт – пасрэднік
Паміж зоркамі ў Сусвеце:
Між тымі,
Хто ўжо на Млечным Шляху,
I тымі,
Хто яшчэ гасцюе на Зямлі.


Верш Паэт – не проста кроў - Ніна Аксёнчык