Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Лес сухі

Лес сухі
Не знае лета.
Не заплача аб ім восень.
Лес сухі ніколі болей
Не сасніць сваёй вясны…
Снега шчодрасцю сагрэты,
Ён – нібы з крыштальных кросен.
І вятры пачуўшы волю,
Для яго пяюць адны.


Верш Лес сухі - Ніна Аксёнчык