Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Белалозы

О, якія белалозы
Каля Прыпяці сівой!
Акрапілі іх марозы
Срэбразорнаю расой.

Што іскрыцца, зіхаціцца –
Прасвятляе ўсё вакол,
Каб душа магла напіцца
Чысціні з усіх вякоў.

Снег крыштальны аж ірдзее.
Прыпяць жмурыцца ў агні.
І Палессе маладзее
Ў першароднай светлыні.


Верш Белалозы - Ніна Аксёнчык