Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Як сумна-тужлiва зязюля кукуе ў бары

Як сумна-тужлiва зязюля кукуе ў бары,
На познiм змярканнi, насупраць мядункавай ночы!
Адкуль гэта жальба – у росквiт маёвай пары?
Адкуль гэты смутак – такi непрытворна сiрочы?

Вячэрайце ў хаце, а я пастаю на двары.
Па мне не турбуйцеся – пiце, гуляйце шчаслiва.
Павiнен жа нехта паслухаць, як сумна-тужлiва
Зязюля кукуе на познiм змярканнi ў бары.


Верш Як сумна-тужлiва зязюля кукуе ў бары - Ніл Гілевіч