Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Роднае сэрца

Сэрцам цябе абнімаю
Да Душы прытулюся Душою
Шчасце з табой нас чакае
У Свеце сагрэтым Любоўю

Мілае роднае Сэрца
Цябе ў далонях трымаю
Ты ў Свет поўны Цудаў акенца
У сады запаветнага края

Толькі з табой сябе бачу
Ты мая Радасць Натхненне
Разам з табою адродзім
Рода Святое Насенне

Згодна адказна сумленна
Побач мы пойдзем з табою
І ў Падарожжы шчаслівым
Зноў адрадзімся Сям’ёю


Верш Роднае сэрца - Нікіта Цехановіч