Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пастукаўся аднойчы да мяне

Пастукаўся аднойчы да мяне
Вандроўнік нейкі, страшны і калматы.
Вісела поўня над бацькоўскай хатай,
I цені прабягалі па сцяне.

– Што хочаш ты? – спытаў я праз акно.
Маўчаў вандроўнік. Поўня зіхацела.
I жудасць моўчкі запаўзала ў цела,
I чорнай здрадай адлівала ноч.

I я тады яму не адчыніў.
Дрыжалі рукі, сэрца біла ў горла…
Быў потым успамін слязою горкай
Пры ранішнім святле і новым дні.

Хто быў ён? I ці прыйдзе яшчэ раз?
Праходзяць ночы, потым дні мінаюць.
А я ізноў з трывогаю чакаю
Вандроўніка з далёкага двара.

I чую рэха, бы пачварны смех,
I думка ў галаве збалелай стыне:
He адчыніў я. Мой няўмольны грэх.
А значыць, мне таксама не адчыняць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (4 votes, average: 3,50 out of 5)

Верш Пастукаўся аднойчы да мяне - Навум Гальпяровіч