Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Святары

Ідуць па зямлі святары,
Як мы – толькі з моцнаю воляй,
За веру Хрыста змагары,
Спавітую жалем і болем.

Зрабіўшы высокай сваёй
Малітвай бацькоўскае слова,
Малююць гарачай крывёй
Яны беларускую мову.

Пад крыламі ціхіх анёлаў
Хаваюць адвечныя скарбы.
У сцяга, крыві і касцёла
Агульная пекная фарба.


Верш Святары - Наталля Галавач