Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Цень-цень сініца! Добры дзень!

Цень-цень сініца! Добры дзень!
Жывеш? Сваім званочкам чыстым
Зімовым ранкам прамяністым
I абудзі і абнадзей!

Цень-цень… А ўсё-такі прамень!
Цень-цень… А на паляне снежна!
Дзень добры, дзень! Святло прамень
Са схаладнелага бязмежжа, –

Хоць і не блізка да вясны,
Хоць і мароз – сляза на вочы,
Хоць у калматых елак сны
Адны што ўдзень, адны што ўночы,

Ходь гэтых елак чарната
Яшчэ змрачней ад непакоры
Таго дубовага ліста,
Што ад вятроў не знае зморы.

О, адарвіся, ападзі!
Скарыся – прошласці не вернеш!
Нашто чакаць, каб абудзіў
Вясковы сок пупышку-зерне?

Цень-цень, сініца! Добры дзень!
Паслухаю і збоку стану –
Пабачыць, як свой кіне цень
Лясная елка на паляну.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Цень-цень сініца! Добры дзень! - Міхась Стральцоў