Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш А ты сэрца мне

А ты сэрца мне
Тым параніла,
Што другога ты
Панаравіла.

Мо за тое люб,
З ночы, з раніцы,
Што ягоны чуб
Кучаравіцца?

А мо свацейкі
Вінаватыя,
Што так лацвенька
Вас сасваталі?

Што ж, не выпала:
Сонца выпіла
Медзвяну расу,
Засушыла цвет.

Ты іначыла –
Не заплачу я,
Што ж, бывай, красуй,
Хоць на цэлы свет!

Будзеш губы мець –
Не на згубу мне,
Малады пагляд –
Не на мой нагляд!


Верш А ты сэрца мне - Міхась Стральцоў