Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Яшчэ не восень, не, не восень

Яшчэ не восень, не, не восень,
А з рэчкi – вее халадком.
Вось пацямнее лесу просiнь,
А там – зiма махне крылом.

Прыцiхлi шэрыя iмшары,
Дрыжыць над сажалкай вiхла,
Стажок саломы абшарпаны –
Адно прыпiрышча цяпла…

Ды цешыць думка: “Шчэ не восень…”
Пасецца статак за ракой.
А мы атаву з бацькам косiм,
Каб грэцца ўзiмку малаком.


Верш Яшчэ не восень, не, не восень - Міхась Курыла