Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Восень – дзiўная пара

Восень – дзiўная пара:
Па кустах, па клёнах
Разгараецца зара
Золата са звонам.

Ранак выгане туман
Да ракi пасцiся,
Жураўлiны караван
Растрывожыць высi.

Яркi веер сабярэ
З лiсця цiхi вечар,
Лёгкiм шорахам парве
Веер гэты вецер.

Паслухмяна, ветру ўслед,
Лiст на дол спадае…
Па iржышчы – жоўтым шкле –
Верасень ступае.


Верш Восень – дзiўная пара - Міхась Курыла