Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пакуль жыве рака маёй надзеi –

Пакуль жыве рака маёй надзеi –
Гарыць у хаце бацькавай святло,
i памяць ходзiць сцежкаю былой –
Пакуль жыве рака маёй надзеi.

Пакуль жыве рака маёй надзеi –
Ўздымаюць крылы ветракi-млыны,
Вяртаюцца на вёсачку сыны,-
Пакуль жыве рака маёй надзеi.

Пакуль жыве рака маёй надзеi –
Спяшаемся пасеяць i пажаць;
Буслы спяшаюцца зноў гнёзды будаваць –
Пакуль жыве рака маёй надзеi!..

Хiба ж сабе мы, людзi, лiхадзеi –
Каб загубiць свой род на каранi?..
Лятуць буслы да нас, як да раднi, –
Пакуль жыве рака маёй надзеi.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Пакуль жыве рака маёй надзеi – - Міхась Курыла