Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш МАЕ ПЕСНi

З новай песнi да роднай старонкi
Пачынаўся мой ранак не раз.
i для кнiгi – нiбы для скарбонкi?
iх сабраўся трывалы запас.
Запасаў, быццам сейбiт насенне,
Песнi з водарам траў ды бароў,
Песнi з золатам лiсця асенняга,
З майскiм подыхам веснiх вятроў.
Гаварыў – i адкрыта i шчыра –
Пра вытокi душэўных трывог,
Незнарок падаспелы ўжо вырай,
Незабыты бацькоўскi парог…
Прыжылiся у вершах рамонкi,
Як i ружы – сярод што зiмы…
Пагартай жа, мой дружа, старонкi,-
Мо з табою падружымся мы?..


Верш МАЕ ПЕСНi - Міхась Курыла