Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Куды нi кiнь – лясныя ўсё iмшары

Куды нi кiнь – лясныя ўсё iмшары,
Прасёлкаў гул
i пыл ад трактароў…
i хмызнякоў зялёныя пажары,
Вазы аблок над роскашай бароў.

Не ўсё вiдаць
Мне ў шыбiну вагона,
Таму па памяцi я маляваў не раз –
Напружаны
i нервам агалёны,
Вясковы беларускi наш пейзаж.


Верш Куды нi кiнь – лясныя ўсё iмшары - Міхась Курыла