Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Басаногiм яшчэ хлапчуком

Басаногiм яшчэ хлапчуком
Бег вясну сустракаць каля веснiц,
З нецярпеннем чакаў я шпакоў,
Каб на лiпе iм “домiк” павесiць.

Прыляталi ў мой сад малады
Белахвостыя ранкам сарокi,
Вывучаў я iх мову тады –
Вывучаў свет адносiн шырокi.

I ад радасцi проста дурэў,
Калi ўсё ажывала жывое…
Палюбiў песнi птушак i дрэў,
Што й нашу я ў душы як святое.

Пастарэў вось – вярнуўся к вадзе,
Пасялiўся, як лiс, ля затокi…
Ў пераменлiвай плынi падзей
Сквапна п’ю далягляд сiнявокi.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Басаногiм яшчэ хлапчуком - Міхась Курыла