Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Жыві гады, жыві стагоддзе

Жыві гады, жыві стагоддзе,
Чакай, шукай і сустракай,
Каб дзень праходзячы ніводзін
Жыцьцю дарэмным днём не стаў.

Жыві гады, жыві стагоддзе,
Шануй віхор штоднёвых спраў,
Каб слоў сабраных гук ніводзін,
Ад іх, стагоддзям не прапаў.
-16.03.17.


Верш Жыві гады, жыві стагоддзе - Міхась Карцялёў