Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Зачараванае месца

Пас. дзеравенькам і дварам,
пакінутым чалавекам.

Зачараванае месца.

Там, за крапляю, кропля,
Вада ледзь сачыцца,
Наступае балота,
Не калосіцца жыта.

Туды болей, ужо,
За вадой не хадзіце –
Абярнёцесь вужом,
Надвячоркам імглістым,

Тое месца, ужо,
Не завіце крыніцай:
Ад жыцьця, ад быцьця –
Засталісь камяніцы.

-2.06.12.


Верш Зачараванае месца - Міхась Карцялёў