Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Васпане Вецер

Васпане Вецер.

Вецер-вятрыска, ты шляху не знаеш,
Лагодаў і лютасьцей межы свае,
Часам ніякі, рахманы, ласкавы,
Часам, лют-воўкам у комін равеш.

Гоніш пустое ды сьмецьцем кідаеш,
Стэпаў далечу за пылам смужыш,
Гойдаеш хмары, як ветразей рваных,
Ад неба да долу зямлі.

Коль-нікалі ўладкуюцца месцы,
Дзе чалавек каламутна брыдзе,
Вецер-вятрыска, васпане Вецер!
Шлі супакой, ціхамір да людзей!
-30.03.15.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Васпане Вецер - Міхась Карцялёў