Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Будзь чалавекам!

Будзь чалавекам!

Сьвятло не засьцілай нікому,
Ані азадкам, ні сьпіной,
Жанчыне, старцу ці малому –
Будзь чалавекам – не сьвіньнёй.

Будзь чалавекам! Покліч гэты
Нясу няслушным на душы,
Калі мяне штурхаюць у рэбры,
Калі за працу шлюць грашы.

Калі ж сьлядом за новым векам,
Бягу, са старым уваччу,
Словы адны – ,,Будзь чалавекам,, –
Я веку новаму шапчу.
-16.03.17.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Будзь чалавекам! - Міхась Карцялёў