Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш А на пачуцьцях цяпер кволых

А на пачуцьцях цяпер кволых,
Жыцьцё мінуўшае, зайграй,
Як быў я гнуткі і вясёлы
І дні з усмешкай сустрачаў.

Зайграй, зайграй – мо адзавецца,
Табе, пакінуты мной край,
На ўзлеску дуб, над полем вецер
І ў соснах дзятлы затрашчаць,

Дзесьці зязюля закукуе,
Значыць гады лічыць пара
І іх збіраць у торбу льняную,
Што мне ад маці дасталась.
-31.05.12.


Верш А на пачуцьцях цяпер кволых - Міхась Карцялёў