Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Золкі вецер блукае па росах

Золкі вецер блукае па росах,
Разрываецца ціш машынамі.
Толькі гнёзды на голых бярозах
Мне гавораць пра лета птушынае.
Бы вяртаюць у нешта далёкае,
Што растала з бусліным клёкатам.
Я званю. Не па адрасе. Позна.
Успаміны – застылая пожня.
Не вяртаецца лета. Гудкі.
Толькі золь. Толькі стынь ля шчакі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Золкі вецер блукае па росах - Мікола Шабовіч