Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вы куды, журавы, куды?

Вы мне жыццём і забыццём былі,
I першым, і апошнім спадзяваннем.
За Вамі я ішоў на край зямлі
На выспу сноў, што звалася каханнем.

За Вамі йшоў, і Вы мяне вялі
Па сцежках роспачы і ўратавання,
I я не ведаў, скончыцца калі
З жаданымі пакутамі блуканне.

Я адставаў, я Вас дагнаць хацеў,
Нясмелы ў ранішніх сваіх намерах.
Рака тугі цякла, і ўсё круцеў
З агеньчыкам мальбы чаканы бераг.

У шчырасць нябыцця рака ўцячэ.
Сябе саміх дагнаць не змогуць хвалі,
Не ведаю, ці будзеце яшчэ,
Ды дзякуй, што былі і што кахалі!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Вы куды, журавы, куды? - Мікола Шабовіч