Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш СЭРЦАТРАСЕННЕ

Здарэнне!
Здарэнне!
Здарэнне!
На вуліцы Эннай апоўначы
Адбылося сэрцатрасенне:
Чагось супадзенне,
Чагось разбурэнне
поўнасцю… –
Карэспандэнты прабегалі ранне,
Не замаўкала радыё.
А гэта ўсяго наступіла каханне
Сапраўднае…


Верш СЭРЦАТРАСЕННЕ - Мікола Шабовіч