Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Не сумуй, што гады пралятаюць

Не сумуй, што гады пралятаюць,
Свой сівы пакідаючы знак,
Што пачуцці няўзнак адцвітаюць,
Як і ўсё адцвітае няўзнак.

Не сумуй, што хвіліны пяшчоты
У прывычнай сваёй бегатні
Адкладалі на заўтра, на потым,
Мітусні ахвяруючы дні.

Не сумуй! Што з таго сумавання!
Хай маршчыны разумняць чало!
Будзем помніць: было ж і каханне,
Салаўінае лета было!..

Рана-позна пара наступае
Па асенняй сцяжыне пайсці.
Не сумуй, што жыццё пралятае:
Мы ж спаткаліся ў гэтым жыцці!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Не сумуй, што гады пралятаюць - Мікола Шабовіч