Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш АСЕННІ ЭЦЮД

Восень аглухлая ходзіць сцежкамі,
Гордая, нават не размаўляе.
Бы перамогай над летам цешыцца,
Злосная ходзіць – і лісце шпурляе.

Дзесьці за рэчкаю дзяцел стукае,
Вечар туман пасівелы сцеле.
Нема бярозы стаяць шматрукія,
Прыкрываючы голае цела.


Верш АСЕННІ ЭЦЮД - Мікола Шабовіч