Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Спpоба пеpшай малiтвы

Мой выток i мой апошнi вырай,
прыпяцкiя неруш-берагi,
дайце сiлы быць да донца шчырым
у краiне восеньскай тугi;
дайце крылы, каб свiтанкам стылым
надзiвiцца барвамi зямлi.
Вераю жыццё не абдзялiла –
вернасцю сяброўскай надзялi;
самым чыстым i галоўным словам
адгукнiся ў стомленай душы,
у бядзе нязнанай, страшнай, новай
мне перамагчы дапамажы, –
каб глядзець сумленнымi вачыма
ў дзень наступны.
У iмя Айца…
Дай, Айчына, мне адну магчымасць –
быць з табою побач.
Да канца.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Спpоба пеpшай малiтвы - Мiкола Пpакаповiч