Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш БАЛАДА АБ ТАПОЛЯХ

Шчыльна таполі
шлях абступілі –
яшчэ пры Польшчы
іх пасадзілі.

Дружна віталі
кожнага ўчора.
і не чакалі:
“Звесці пад корань!..”

Ім прыгаворы
аж да змяркання
людзі прыводзяць
у выкананне.

Здзіўлена ў стоме
раскінуўшы голле,
з трэскам і стогнам
валяцца ў поле.

Не абароняць
іх доўгія косы
зімовай дарогі
ад снежных заносаў.

І не ўратуюць
ад летняй спякоты,
не зачаруюць
гамонкай лістоты…

Каб не гадалі
аб долі журботнай, –
усім павязалі
белы пояс
смяротны.


Верш БАЛАДА АБ ТАПОЛЯХ - Мікола Кандратаў