Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Задыхаецца зямля ад смагі

Задыхаецца зямля ад смагі –
кожны мускул выдахся, аслаб.
О, з якой неймавернай прагай
зараз спорны дождж яна піла б.

Ды спякота – шчэ хапае сілы –
вынішчае на шляху жыццё.
Сухавеі так яшчэ не вылі
(мабыць, перадсмертнае выццё).

А ў вышынях стоўпіліся хмары.
Цяжару нябёс не сунімай!
Дождж лінуў на смяглыя папары,
Задыміўся пылам небакрай.

Расхіні, зямля, шчасліва грудзі!
Сухавей не пагражае больш.
…Льецца несціхана ў ціхім гудзе
над маёй Айчынай шчыры дождж.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Задыхаецца зямля ад смагі - Мікола Аляхновіч