Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вясна жыла у травiнцы кожнай

Вясна жыла у травiнцы кожнай
і ў кожным дыхала лістку,
і мы, забыўшы асцярожнасць,
пайшлі ў вясну рука ў руку.

Глядзіць прытоена-трывожна
чаромха юная ў цяжку,
як мы, забыўшы асцярожнасць,
ішлі ў вясну рука ў руку.


Верш Вясна жыла у травiнцы кожнай - Мікола Аляхновіч