Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Раставаньне

Раставаньне..
Мудрагелістае слова.
Ці гэта пачатак чагосьці новага,
А можа, наадварот – пакуты ды горыч.

Сам сабе скажаш:”Хопіць..усё”,
Але сэрца не разумее слоў.
Яго мова – пачуцьці,
Розум іх не кантралюе.

І вось ты ўжо адзін,
Крочыш начной вуліцай.
Перад вачыма толькі шлях,
А недзе побач адчуваеш яе прысутнасьць.

Хьвіліннае здранцвеньне..
Лёгкі халадок, сэрца заб’ецца хутчэй.
Глядзіш, а побач нікога,
Толькі вецер у твар…


Верш Раставаньне - Мікіта Прыходзька