Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Начны Шпацыр

Вечаровай вулiцай крочу,
а на тварах трывога i жах.
Кожны ў думках свабоды хоча,
нiбы ў клетку загнаны птах.

I паўсюль сустракаю я вочы,
што стамiлiся несьцi крыж.
Можа шлях свой згубiлi ў ночы,
цi прамень, што сьвяцiў iм звыш?

Дык няўжо мы ня людзi болей,
i ня здолеем выбраць шлях?
Заўтра сядзем на новых коней –
залунае свабоды сьцяг!


Верш Начны Шпацыр - Мікіта Прыходзька