Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Табе свой свет я аддаю

Табе свой свет я аддаю…
І Свет, які мяне калісьці страціць.
І як адталую ваду
Звычайна прыме і не здрадзіць.

Я не шукаю дзесь прычын –
Я аддаю жыццё ў ахвяру
табе!.. Але ж цябе і тым
не закрану – без сэнсу мару.

І ўсё дарэмна для мяне:
Ахвяры, пошукі, надзеі,
што ўсё адыдзе, усё міне,
што больш ласкавым на падзеі
свет апынецца… Але ж, НЕ –
Ты ўсё ацэніш і заплаціш
у тым жыцці, калі мяне,
мажліва, беззваротна страціш.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Табе свой свет я аддаю - Марыя Кобец