Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ластаўка, дзіўная птушка!

Ластаўка, дзіўная птушка!
Можа падкажаш што мне?
Можа нашэпчаш на вушка,
Ці прашчабечаш у сне?

Ты адкажы, калі ласка,
Край чараўнічы ці ёсць?
Там, дзе жыццё, быццам казка.
Я там – няпрошаны госць.

Вольная ты, нібы вецер.
Ведаеш, мабыць, адказ.
Ведаеш, дзе ў гэтым свеце
Шчасцейка ёсць і для нас…


Верш Ластаўка, дзіўная птушка! - Марыя Кобец