Верш Край беларускі
Беларусь! Край лясоў, край балотні,
Дзе цвітуць верасы, дзе расце асака,
Дзе квітнеюць лугі, нівы шэпчуць лагодна,
Дзе нястомлена родзіць Матуля-зямля.
Беларусь! За сялом сенажаці,
Дол да краю напоўнены спелым жнівом.
Сонца раненька ўсіх заклікае да працы,
Паглядзі, як схіляецца нізка жніво.
Ёсць і хлеб на стале ёсць яшчэ і да хлеба,
Але ўсё гэта маем мы толькі таму,
Што над намі ёсць Бог, які знае патрэбы,
Які час вызначае вятрам і дажджу.
Ёсць над намі той Бог, што з нябёс назірае.
І былінка ў полі, і ў лесе сасна,
Усё створана Ім, і Яго праслаўляе
Над прасторам зямлі звонкі спеў жаўрука.
Азірніся наўкол, сэрца, з нейкай ахвотай,
Так зашэпча з прасторам знаёмых мясцін.
І глядзіць поле, лес, рэчка з нейкай пяшчотай,
Бо ўсё гэта сам Бог для людзей сатварыў.
І шумяць ля дарогі сумліва бярозы,
Птушкі ў вырай ляцяць у вышыні, каля хмар.
Толькі ж часта па тварах людскіх цякуць слёзы,
І пад крык жураўліны вяртаецца жаль.
Ды прыслухайся ж толкі да мовы людское
І пачуеш, як многа ў сэрцы журбы.
Не міне тое ліха нідзе а ні кога,
Што прыносіць з сабою так многа бяды.
Людзі, сем’і, але ж у кожнай хаце разлады,
Дзе ж тут бачыць, каб месца для згоды было.
Калі бацька для сына не ў сіле даць рады,
Калі ў сэрцы пануе вялікае зло.
Калі людзі даўно ўжо пакінулі Бога
І, блукаючы ў цемры далёка зайшлі.
Таму горкаю стала для многіх дарога,
Таму шчасця яны для сябе не знайшлі.
І жывуць так, працуюць да поту, бо трэба
Пракарміць, апрануць і сябе, і сям’ю.
Рэдка бачаць яны тое яснае неба,
Толькі дні, нібы хмары, плывуць ды плывуць.
Людзі, людзі, для вас наступіў час світання.
Сонца праўды над краем палескім узыйшло,
Гэта Сам Ісус кліча вас да спаткання,
Ён ад зла, ад граха выратоўваць прыйшоў.
Ён прынёс для ўсіх вас дзівосныя скарбы,
Без якіх свой спакой загубіла душа.
Ён здымае цягар, Ён вылечвае раны,
Ён дае сэрцу мір і святло ў пачуццях.
Толькі трэба ж усім вам цяпер зупыніцца
На дарозе маруднай былога жыцця.
І разважыць, дзе ж праўда, не памыліцца,
Бо яна толькі тут, у Ісуса Хрыста.
Людзі, людзі, для вас, у час гэтай сустрэчы,
Мы ад сэрца жадаем, прыйміце Хрыста.
З Ім і тут, на зямлі, з Ім, сустрэнуўшы вечнасць,
Будзе добра вам, людзі, прыйміце Хрыста!