Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Паслухайце, вясна iдзе

Паслухайце, вясна iдзе.
Звiнiць ў маiм акне жалеза.
З вiнтоўкай стражнiк ноч i дзень
Пiльнуе куст пахучы бэзу.

А ён расцвiў агнём гарыць,
Такiм пахучым мяккiм сiнiм
На дрот калючы на муры,
Як хустку полымя ускiнуў.

Я цiха разбудзiў другiх.
Ад слёз сiнелi вочы бэзам.
I недзе хруснула ў худых
Руках iржавае жалеза.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Паслухайце, вясна iдзе - Максiм Танк