Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ты не пытай мяне хто вінаваты

Ты не пытай мяне хто вінаваты
Ў тваіх няшчасцях і кумірах,
Хай досвед твой так жудасна багаты,
Хай чорт табе не быў ніколі братам,
Але няма адказу ў тых пацірах,
Што поўняцца прысутнасцю факіра.

Ты не пытай мяне хто вінаваты,
хлусні тваёй фальшывае мігценне,
Упэўнена гучыць як пазбавенне,
Хай рай забыты, пекла не імжыцца –
Але Крывёю змыта, не вадзіцай,
Што свет узвёў сабе замест традыцый.

…Ты не пытала, не ўздыхала,
У акно глядзела, пазяхала…


Верш Ты не пытай мяне хто вінаваты - Максім Фядорчанка