Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Самотныя радкі

Самотныя радкі…
****************************
Не хапае паветра –
Заняло нават дыхаць.
Мне квяцістае лета
Напрарочыла ліха.

Адабрала ўсмешку,
Ў кайданы закавала.
Пад матулінай стрэшкай
Я такога не знала.

Там піла я пяшчоту
З рук матульчыных любых.
І ніколі самота
Не штурхала да згубы.

Там была я лагоднай
І прыгожай, як кветка.
Зараз сохну без згоды –
Бог адзін таму сведка.

Але сонейка лашчыць,
Зорка шле мне натхненне.
Я блукаю ў нязгасных
Каляровых імгненнях.

Да радочка радочак –
Вось і верш атрымаўся.
Немаведама, хлопчык,
Хто каго адцураўся…
24.07 – 2015г.


Верш Самотныя радкі - Лёля Багдановіч