Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сакавіцкія арэлі

Сакавіцкія арэлі…
****************************
Блакіт нябёсаў акрыляе,
Ірвецца сонейка ў пакой.
Даўгачаканая такая,
Вясна нам пестуе настрой.

Шпачкі нарэшце прыляцелі
І абудзілі стылы сад.
На сакавіцкія арэлі
Нацэліў позірк зарапад.

Уся прырода ажывае –
Зіма сышла ў небыццё.
Вясна ў пяшчоту спавівае,
Каханне дорыць і жыццё!
26.03 – 2016г.


Верш Сакавіцкія арэлі - Лёля Багдановіч