Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Парасткі мелодый

Парасткі мелодый…
******************************
А я вандрую, як заўсёды –
Сядзець на месцы ні з рукі.
Збіраю парасткі мелодый
У каляровыя радкі.

Сняжынкі, кропелькі вясёлкі,
Пралескі, горыч палыну,
Праменьчык сонейка на золку,
Які ў акенца зазірнуў.

Расы суквецце, подых ветра,
Бярозкі беластволай сум,
Няспынны водгук асіметрый,
Што ў сэрцы колькі год нясу.

Рамонка кволыя пялёсткі,
Маланкі зырканне ўначы,
Сляпыя хаты роднай вёскі,
Якія сёння не злічыць…

Балюча! Крыўдна! Як змірыцца?!
Ды толькі рэха мне ў адказ.
Ад думак гэтакіх не спіцца,
І пачарнеў радок ураз…
19.02 – 2015г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Парасткі мелодый - Лёля Багдановіч