Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Размова з унукам

Размова з унукам
Кажа неяк унук ветэрану:
“Дзед, які незайздросны твой лёс!
Ваяваў ты, залечваў раны,
Што ж ты маеш цяпер, апроч слёз?

Ты заўсёды з бядою змагаўся,
Да якога жыцця ты прыйшоў?
У баку ад яго ты застаўся,
Месца ў ім для сябе не знайшоў”.

Уздыхае тужліва дзядуля,
Вельмі цяжка яму адказаць.
Не палохаўся некалі кулі,
Зараз – боязна праўду сказаць:

“Я змагаўся, унук, не для славы,
За такіх вось як ты я цярпеў.
А цяпер нават кубачку кавы
Быў бы рады, калі б яго меў.

Думаў я – перажыў ліхалецце,
Верыў – шчасцю не будзе канца.
На вайне так баяўся я смерці,
А цяпер вось баюся жыцця.”

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Размова з унукам - Лявон Кравец