Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Павуціна

Лявон запаў на інтэрнэт,
Душа даўно патрабавала.
З жаночым полам tet-a-tet
Яму не вельмі шанцавала.
Там многа новага адкрыў,
У рэшце рэшт яго асіліў.
Яму Бог талент падарыў,
Хоць поту ён даволі выліў.
Па вечарах заняты ён –
Даруем яму слабасць гэту,
Бо ўжо запар колькі дзён
Сабе шукае ён кабету.
І вось нарэшце ён знайшоў –
Вачэй ад здымка не адвесці.
Ды тут такі сумніў пайшоў,
Што перастаў ён нават есці.
Лявона аглушыла Ціна:
(Так-так, такое вось імя)
Ёсць у яе рэтра-карціна,
І ёй цаны проста няма.
Яна ў кошце прырастае,
Патрэбна, значыць, пачакаць.
І так пакрыху намякае:
Ён грошы можа ёй паслаць.
Бо той білет каштуе досыць,
Яна ж пакуль што на мялі.
І так ласкава вельмі просіць,
Што і не скажаш: “Адвалі!”
Лявон пакуль на раздарожжы.
Што ж яму, беднаму, рабіць?
Ці аплаціць ёй падарожжа,
Ці аднаму і далей жыць?
Ды не ўбачыць яму Ціны,
Хоць і прывык ён да яе –
Да той жанчыны з павуціны.
Як крыўдна, людцы вы мае!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Павуціна - Лявон Кравец